Дыктанты па беларускай мове
Жаўрукі
Жаўрукі вяртаюцца на Беларусь у сярэдзіне сакавіка. Яшчэ кусаецца мароз. Сонца не паспела злізаць снег. А маленькія птушачкі звіняць ужо над полем, над лесам. Як жа з'явіліся жаўрукі на беларускай зямлі? Пра гэта расказвае паданне. Добры чараўнік хацеў дапамагчы селяніну пахаць камяністую глебу. Стаў браць ён у рукі каменне і кідаць у неба. Зазвінелі ў паднябессі шэрыя птушачкі. Весялей пацягнуў саху знясілены конь. Упершыню за цэлы дзень усміхнуўся селянін. А жаўрукі з таго часу гняздзяцца проста на ўзмежку поля. Іх птушанят не заўважыш. Колерам пярынак яны нагадваюць шэрыя каменьчыкі. (Паводле У. Ягоўдзіка) (90 слоў)
Салдацкая крыніца
Ля вёскі Сасноўка салдаты вучыліся ваяваць. Была спёка. Хацелася піць. Адзін салдат ўзяў рыдлёўку і расчысціў крынічку. Другі паглыбіў яе. Крынічка забруіла, напоўнілася да берагоў. На наступны дзень салдаты прынеслі да крыніцы бярвенцы і зрабілі зруб. Хтосьці сплёў кошык з бяросты і павесіў на алешыне. Праз тыдзень салдаты паехалі. А што ж крынічка? Яна і зараз пераліваецца тонкімі струменьчыкамі. Каля крынічкі кіпіць жыцце. Палявым мышкам цікава паслухаць яе чароўную музыку. Блакітныя незабудкі зазіраюць у яе люстэрка. Уся веска п'е ваду з крынічкі. Добрую памяць пакінулі салдаты. (Паводле В. Хомчанкі) (87 слоў)
Першы снег
Надышлі замаразкі. Яны ўсё мацнелі. Раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам. Кожны крок было чуваць па ўсім наваколлі. Сыпануў снег. Ён намерыўся легчы ўжо зусім сур' ёзна. Адразу на пяньках, на валунах з' явіліся белыя гурбы. Над маладзенькімі елкамі, над малымі бярозкамі хутка выраслі снежныя шапкі. Дрэўцы сагнуліся пад цяжарам, прыпалі верхавінкамі да самай зямлі.
Першы снег
Надышлі замаразкі. Яны ўсё мацнелі. Раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам. Кожны крок было чуваць па ўсім наваколлі. Сыпануў снег. Ён намерыўся легчы ўжо зусім сур' ёзна. Адразу на пяньках, на валунах з' явіліся белыя гурбы. Над маладзенькімі елкамі, над малымі бярозкамі хутка выраслі снежныя шапкі.
Дрэўцы сагнуліся пад цяжарам, прыпалі верхавінкамі да самай зямлі.
Не з дзеясловамі
Комментариев нет:
Отправить комментарий